14 лістапада 2022 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта, каваля
Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.
20 чэрвеня 2022 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Абрама Аронавіча Мацкоўскага (1917–1978), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1976)
Абрам Аронавіч Мацкоўскі нарадзіўся 20 чэрвеня 1917 г. у г. Клімавічы Магілёўскай губерні ў рабочай сям’і. Рана пачаў працоўную дзейнасць. З 1933 г.— машыніст на пладова-ягадным заводзе, мадэльшчык на мэблевай фабрыцы ў Клімавічах.
20 сакавіка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), гісторыка, культуролага, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь (2021)
Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 г. у в. Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу ў Баранавічах (1963), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «гісторыя» (1969).
14 кастрычніка 2017 г. — 205 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), паэта, таленавітага каваля, імя якога нададзена Крошынскаму музею народнай творчасці і рамёстваў (Баранавіцкі р-н)
Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 кастрычніка 1812 года ў мястэчку Крошын Навагрудскага павета (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і слесара, каваля, у якога было сямёра дзяцей. Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе. Дзякуючы ксяндзу Войцэху Магнушэўскаму, чалавеку высокай адукацыі і культуры, апекуну школы, Паўлюк шмат чытаў, захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй, рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.
20 сакавіка 2016 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Іванавіча Баландзіна (1946), вучонага-гісторыка, культуролага, выдатніка адукацыі Беларусі (1996)
Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.